Бешенковичский районный исполнительный комитет

Эрык “пераехаў” у гімназію

13 февраля 2013

Эрык “пераехаў” у гімназію

Раённы Цэнтр дзяцей і моладзі правёў чарговы турнір інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў раёна. За званне самых разумных і галоўны прыз – талісман у выглядзе вожыка Эрыка – змагаліся 5 каманд. Эрудыцыяй бліснулі “Гімназісты”, “Разумняшкі” з Астровенскай школы, “Бабры” з СШ №2 райцэнтра. СШ №1 райцэнтра выставіла дзве розныя па ўзросце каманды – “Цунамі” і “Хамячкі”. Па выніках інтэлектуальных гульняў вожык Эрык “пераехаў” жыць у гімназію. Камандзе “Цунамі”, дзе пасля мінулага турніру “прапісаўся” вожык-талісман, у гэты раз менш пашчасціла. “Гімназісты” паказалі больш выніковую гульню і абыгралі асноўнага саперніка, які ў турнірнай табліцы заняў трэцяе месца. На другім месцы замацаваліся “Бабры”.