Бешенковичский районный исполнительный комитет

Гімназія прымала “Звонкую раніцу”

8 января 2013

Гімназія прымала “Звонкую раніцу”

8 января, Бешенковичи /Соб.инф./. У канцы мінулага года стартаваў рэспубліканскі конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца”. Заснаваны ён у 2010 годзе рэдакцыяй газеты “Настаўніцкая газета” і Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня” пры ўдзеле газеты “Пераходны ўзрост”.

8 января, Бешенковичи /Соб.инф./. У канцы мінулага года стартаваў рэспубліканскі конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца”. Заснаваны ён у 2010 годзе рэдакцыяй газеты “Настаўніцкая газета” і Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня” пры ўдзеле газеты “Пераходны ўзрост”. Гэта ўжо трэці сезон конкурсу.

Кастынгі “Звонкай раніцы-1” (2010-2011 гады) прайшлі ў 24 раённых цэнтрах Беларусі. У іх удзельнічалі 367 школьнікаў. 52 з іх былі запрошаны на фінал конкурсу ў НДЦ “Зубраня”. Уладальнікам гран-пры стала Лаліта Карповіч з Ваўкавыска Гродзенскай вобласці.

“Звонкая раніца-2” (2011-2012 гады) аб’яднала вакалістаў, якіх журы адбірала на кастынгах у 12 раённых цэнтрах. 48 з іх у НДЦ “Зубраня” змагаліся за перамогу і галоўны прыз: экскурсійную паездку ў Кіеў, прадастаўленую адным з арганізатараў – турыстычнай кампаніяй “МАТЭП-90”. Таксама сярод арганізатараў быў аператар 3G-сувязі Diallog, які забяспечыў канкурсантаў і прэс-цэнтр конкурсу высокахуткасным інтэрнэтам, што дало магчымасць ажыццяўляць анлайн-трансляцыі ўсіх справаздачных канцэртаў конкурсу, а таксама аператыўна размяшчаць кліпы канкурсантаў на сайце праекта.

Пасля спаборніцтваў фіналісты конкурсу ўдзельнічаюць у канцэртных праграмах на самых значных пляцоўках краіны. Юныя спевакі выступалі ў канцэртнай праграме падчас выставы “СМІ ў Беларусі”, на святкаванні Дня Незалежнасці нашай краіны каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах і Глыбокім.

Адбор кандыдатаў для ўдзелу ў фінале  конкурсу “Звонкая раніца-3” (2012-2013 гады) запланаваны ў 12 раённых цэнтрах Беларусі.  У лістападзе яго арганізатары праводзілі кастынг у нас на Прыдзвінні на базе Бешанковіцкай гімназіі. Удзел у адборачным туры прынялі нашы дзеці, а таксама прадстаўнікі Чашніцкага і Лепельскага раёнаў.

Па выніках кастынгу чацвёра нашых школьніц запрошаны да ўдзелу ў фінале праекта. Гэта Дзіяна Воднева з СШ №1 райцэнтра, гімназістка Людміла Кунцэвіч, выхаванка Бачэйкаўскай СШ Таццяна Протас і Ганна Вахляева з СШ №2 райцэнтра. Прадстаўляць наш раён на заключным гала-канцэрце, які пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”, будзе Дзіяна Воднева.