Бешенковичский районный исполнительный комитет

ГП “Палітаддзелец-Агра” сёлета плюсуе па вытворчасці малака

2 апреля 2013

ГП “Палітаддзелец-Агра” сёлета плюсуе па вытворчасці малака

Руплівая праца жывёлаводаў гаспадаркі адзначана на ўзроўні вобласці.
 З ганаровай місіяй на комплексе “Камоскі”  завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Мікалаевіч Семяніда і намеснік начальніка аддзела вытворчасці, збыту прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Іван Пятровіч Марковіч, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды за працоўныя дасягненні.
  У лютым бягучага года на комплексе “Камоскі”, дзе ўтрымлівалася 532 галавы дойнага статку, валавая вытворчасць малака склала 238 978 тон, што на 15,5% больш за адпаведны перыяд мінулага года. Сярэдні ўдой малака на карову тут атрымалі 449 кілаграмаў. Дзяржаве рэалізаваны 51% малочнай прадукцыі гатункам “экстра” пры таварнасці 92%.
  Руплівая праца дазволіла калектыву комплексу “Камоскі” заняць другое месца па выніках спаборніцтва па вытворчасці малака сярод малочнатаварных ферм вобласці за люты 2013 года. Дыплом і прэмію прымаў загадчык комплексу Андрэй Дзмітрыевіч Берасцень.
   Падзяку і прэмію за добрасумленную працу, высокапрадукцыйнае нарошчванне аб’ёмаў і дасягненне лепшых вынікаў па вытворчасці малака атрымала таксама даярка Алена Аляксееўна Воднева. Жанчына даглядае гурт з 40 кароў, сярэдні ўдой на ўмоўную галаву за люты склаў у яе групе 641 кілаграм, а валавая вытворчасць малака – 25 600 тон. І гэта другі вынік у вобласці сярод аператараў машыннага даення кароў за люты 2013 года.