Бешенковичский районный исполнительный комитет

Імунізацыя насельніцтва ў самым разгары

13 ноября 2012

Імунізацыя насельніцтва ў самым разгары

13 ноября, Бешенковичи /Соб.инф./. У Віцебскай вобласці па стане на 1 лістапада ад грыпу прышчапіліся 377,3 тысячы чалавек, у тым ліку больш за 123 тысячы дзяцей. Запланавана зрабіць прышчэпкі не менш як 35% насельніцтва і 40% работнікаў буйных прадпрыемстваў.

Кампанія па імунізацыі насельніцтва ўсіх груп рызыкі праходзіць актыўна і на тэрыторыі нашага раёна. Як паведамілі ў раённым Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, на 9 лістапада за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў рэгіёне былі прышчэплены 285 дзяцей і 1024 дарослых жыхароў, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту – 1544 дзіцяці і 2983 дарослых, за кошт асабістых сродкаў грамадзян – 69 чалавек.

Медыкі завяршаюць вакцынацыю насельніцтва супраць грыпу. Днямі ў раён паступілі апошнія 205 доз “Флюваксіна”,  якія будуць выкарыстоўвацца для прышчэпак на платнай аснове.

Зараз арганізаваны штотыднёвы маніторынг стану захворвання. Пакуль узровень інтэнсіўнасці эпідэміялагічнага працэсу нізкі. Выпадкаў грыпу ў раёне не зарэгістравана.