Бешенковичский районный исполнительный комитет

Інвестар зоймецца свінагадоўляй

4 марта 2013

Інвестар зоймецца свінагадоўляй

4 марта, Бешенковичи /Соб.инф./. На парадак дня 24-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў выносіліся два пытанні. Справаздачу аб бязвыплатнай перадачы невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці трымала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. І. Ждановіч.

4 марта, Бешенковичи /Соб.инф./. На парадак дня 24-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў выносіліся два пытанні. Справаздачу аб бязвыплатнай перадачы невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці трымала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. І. Ждановіч. Як растлумачыла Таццяна Іванаўна, на балансе сельгаспрадпрыемства “Нізгалава” ў вёсцы Сокарава знаходзіцца жывёлагадоўчы комплекс, які працяглы час не выкарыстоўваецца па назначэнні. Знайшоўся інвестар – закрытае акцыянернае таварыства “Віцебскаграпрадукт”, які гатовы даць аб’екту новае жыццё: рэканструяваць памяшканні і заняцца свінагадоўляй.

Асноўным відам дзейнасці прамысловага віцебскага прадпрыемства з’яўляецца развядзенне і вырошчванне свіней на мяса. “Віцебскаграпрадукт” паспяхова развіваецца і мае 5 філіялаў у вобласці. Сярод іх “Нарцызава” ў Талачынскім раёне, “Зара” ў  Чашніцкім, “Дражна” ў Лепельскім, а таксама  “Трасцянка” са станцыяй штучнага асемянення на Талачыншчыне, Лепельскі філіял на базе былога прадпрыемства камбікормавага завода, ушацкі філіял, дзе вырабляюцца бялкова-пратэінавыя дабаўкі.

У бізнэс-плане інавацыйнага развіцця прадугледжваюцца стварэнне комплекса на 5 тысяч галоў свіней, адкрыццё 8 працоўных месцаў. Інвестыцыі ў рэалізацыю праекта складуць 5 мільярдаў рублёў. Сярод умоў адкрыцця новай вытворчасці інвестару прапанавана ажыццяўляць дзейнасць па вытворчасці свініны на працягу года пасля перадачы аб’екта і не менш за 5 гадоў пасля рэалізацыі бізнэс-плана інвестпраекта.

Дэпутаты прагаласавалі за перадачу невыкарыстоўваемых вытворчых плошчаў ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” і развіццё ў Сокараве свінагадоўлі. Задаволілі народныя абраннікі і хадайніцтва ДП «База адпачынку “Крупеніна” аб змяненні межаў арэндуемых прадпрыемствам паляўнічых угоддзяў. Іх агульная плошча зменшана на 4271 гектар. Вызваленыя землі будуць перададзены ў фонды запаса раёна. Ахову паляўнічых угоддзяў плануецца даручыць філіялу “Бешанковіцкі лясгас» ААТ “Віцебскдрэў”.