Бешенковичский районный исполнительный комитет

Калядкі ў Бешанковічах

18 января 2013

Калядкі ў Бешанковічах

18 января, Бешенковичи /Соб.инф./. У шчодры вечар перад Старым Новым годам, які спрадвеку быў вялікім святам у народзе, калі па дамах хадзілі калядоўшчыкі і жадалі гаспадарам здароўя і дабрабыту, калі ў хатах багата накрывалі сталы з верай у тое, што наступны год будзе такі ж шчодры, шчаслівы і багаты, культработнікі раёна запрасілі землякоў на абрадавае прадстаўленне “Каляда” (на здымку).

Адбывалася святочная дзея ля елкі на цэнтральнай плошчы райцэнтра, дзе,  нягледзячы на марозны вечар, сабралася шмат жыхароў гарпасёлка. Разам з работнікамі РДК культурную праграму для землякоў рыхтавалі творчыя калектывы і артысты Вярхоўскага, Ульскага і Задарожскага СДК.