Бешенковичский районный исполнительный комитет

Культурнае жыцце

13 ноября 2012

Культурнае жыцце

13 ноября, Бешенковичи /Соб.инф./. Шчодрымі воплескамі сустракалі ў РДК артыстаў украінскага цырка “Фартуна”, якія ў ходзе гастроляў далі ў райцэнтры два прадстаўленні. На сустрэчу з цыркавымі артыстамі сабралася дзятва не толькі з гарпасёлка, але і з Бачэйкава, Вярхоўя.

Дзеці – самыя ўдзячныя гледачы, іх эмоцыі непадробныя, свае пачуцці яны выказвалі адкрыта, шчыра дарылі цыркачам усмешкі і апладысменты. Асабліва запомніліся гледачам клоўны з дуэта “Ералаш”, якія гарэзнічалі разам з дзецьмі.

У праграме былі выступленні жанглёраў і акрабатаў, артысты дэманстравалі сілу і спрыт, пластыку і грацыю, паказалі вогненнае шоу, здзівілі нумарамі з удзелам жывёл і птушак.