Бешенковичский районный исполнительный комитет

Культурны абмен паміж рэгіёнамі

27 мая 2013

Культурны абмен паміж рэгіёнамі

Астровенскі СДК прымаў удзельнікаў выязнога практычнага занятку, які быў арганізаваны для мастацкіх кіраўнікоў клубных устаноў Віцебшчыны абласным цэнтрам павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў. Падобныя сустрэчы садзейнічаюць эфектыўнаму культурнаму абмену.
   Сёння ў аграгарадку Астроўна ў цеснай узаемасувязі працуюць сель¬скі Дом культуры, школа мастацтваў і бібліятэка. Яны ўвасабляюць сабой цэнтр культуры на вёсцы, які накіраваны на стварэнне ўмоў для захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны, пошук новых ідэй і форм работы.
  Астровенскія культработнікі прэзентавалі свае ўстановы культуры, пазнаёмілі гасцей з матэрыяльна-тэхнічнай базай, дакументацыйнай працай, работай клубных фарміраванняў. Былі арганізаваны выставы клубаў "Кветкаводства", "Купалінка". Калег частавалі беларускай нацыянальнай кухняй, а свае творчыя здабыткі і таленты астровенскія артысты паказалі ў літаратурна-музычнай кампазіцыі.
  – У падрыхтоўцы і правядзенні практычнага занятка для рэгіянальных культработнікаў праявілі сябе дырэктар Астровенскай школы мастацтваў Таццяна Эдуардаўна Уліціна, дырэктар і мастацкі кіраўнік Астровенскага СДК Валянціна Мікалаеўна Ціханава і Наталля Васільеўнай Крылова, загадчыца бібліятэкай Вольга Іванаўна Бандзёнак, – адзначае начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Мікалаеўна Апанасёнак. – Хочацца падзякаваць усім удзельнікам мерапрыемства за якасную падрыхтоўку да выязнога занятка.
  Астровенскія  культработнікі праявілі гасціннасць, на высокім узроўні паказалі свае прафесійныя напрацоўкі і атрымалі цёплыя водгукі ад калег.