Бешенковичский районный исполнительный комитет

Лік пажарам адкрыты

4 января 2013

Лік пажарам адкрыты

Новы год у раёне адсвяткавалі весела, пра гэта паклапаціліся культработнікі. Творчы калектыў РДК у навагоднюю ноч запрасіў землякоў на музычна-забаўляльную праграму з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі на цэнтральную плошчу ля галоўнай елкі.

   Новы год у раёне адсвяткавалі весела, пра гэта паклапаціліся культработнікі. Творчы калектыў РДК у навагоднюю ноч запрасіў землякоў на музычна-забаўляльную праграму з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі на цэнтральную плошчу ля галоўнай елкі. 

   Ва ўзмоцненым рэжыме неслі службу ў святочныя дні супрацоўнікі праваахоўных органаў, пажарныя і медыкі. У новы год раён уступіў без значных здарэнняў. Як паведамілі рэдакцыі ў дыспетчарскай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзяжурства службы ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня праходзіла спакойна. 

   На жаль, лік пажарам у новым годзе ўсё ж такі адкрыты. 2 студзеня выратавальнікам давялося тушыць жылы дом у вёсцы Паўазер’е. Агнём пашкоджаны дах, сцены і маёмасць. Па папярэдніх падліках, страты склалі каля 10 мільёнаў рублёў. Прычына пажару, сцвярджаюць у РАНС, няспраўнасць пячнога ацяплення.

   Асаблівых турбот навагоднія святы не прынеслі і супрацоўнікам міліцыі. Па лініі РАУС, як адзначылі ў дзяжурнай часці райаддзела міліцыі, была забяспечана грамадская бяспека, святочныя дні прайшлі спакойна, злачынстваў не зафіксавана.

    У першыя дні новага года ў штатным рэжыме былі арганізаваны і дзяжурствы медыкаў. Па словах намесніка галоўнага ўрача райбальніцы па медыцынскай частцы Аксаны Эдуардаўны Арловай, у сувязі з галалёдам па лініі “хуткай дапамогі” і ў прыёмным пакоі назіраўся рост зваротаў па прычыне траўміравання грамадзян, за медыцынскай дапамогай звярталіся і гіпертонікі.