Бешенковичский районный исполнительный комитет

Минулых дзен святая памяць

9 июля 2012

Минулых дзен святая памяць

Неўміручаму подзвігу вызваліцеляў Беларусі прысвяцілі тэматычныя мерапрыемствы ўстановы культуры раена. Напрыклад, Ульская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў наведаць кніжна-ілюстратыўную выставу “Мы – беларусы, мірныя людзі”. Час разважання  “Слухаючы апошніх  сведкаў” падрыхтавалі ў Бешанковіцкая горпасялковай бібліятэцы, гутарку  “З чаго пачынаецца Радзіма?” правялі ў Сініцах.

У Палітатдзельскай  бібліятэцы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прымеркавалі конкурс чытальнікаў вершаў “Гэта зямля твая і мая”, у Ржаўскай – высадзіўся патрыятычны дэсант”Не гасне памяці свечка – паклон вам, дарагія ветэраны!”, у Пліскай наладзілі Дзень Рэспублікі пад назвай “Памятае сэрца і незабудзе ніколі”. Бачэйкаўскія бібліятэкары запланавалі свята “Без памяці няма будучыні”, у Крупенінскай бібліятэцы падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Прыйсці да вечнага агню”.