Бешенковичский районный исполнительный комитет

Мяняюць падыходы ў рабоце

8 февраля 2013

Мяняюць падыходы ў рабоце

8 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Па выніках 2012 года нарыхтоўшчыкі райпа перавыканалі заданне па зборы трох з шасці відаў другаснай сыравіны.

8 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Па выніках 2012 года нарыхтоўшчыкі райпа перавыканалі заданне па зборы трох з шасці відаў другаснай сыравіны.

   Яны паспяхова справіліся, напрыклад, з нарыхтоўкай рыззя. Пры плане 14 тон гэтага віду сыравіны закуплена ў насельніцтва 21,4 тоны. Выніковым быў год і па зборы металалому. Так, чорнага металу пры заданні 2100 тон сабрана 2217,1 тоны, каляровага – пры плане 3 тоны маецца 3,4 тоны.

   Менш удала ладзіліся справы з нарыхтоўкай макулатуры, адыходаў шкла і палімераў.  Першага  віду сыравіны сабрана 121,5 тоны пры заданні 165 тон. Шклабою назапашана 6,8 тоны пры плане 24 тоны, а поліэтылену – 5,5 тоны замест запланаваных 9 тон.

   Між тым, на 2013 год, які аб’яўлены Годам беражлівасці, нарыхтоўшчыкі райпа ставяць яшчэ больш амбіцыйныя задачы па зборы другаснай сыравіны і мяняюць падыходы ў гэтай рабоце. Напрыклад, арганізоўваюцца выезды нарыхтоўшчыкаў па графіку ў буйныя населеныя пункты з мэтай закупкі такіх другасных рэсурсаў, як макулатура, рыззё, металалом; укараняюцца ў практыку работы падворныя абыходы на вёсцы; наладжваюцца сувязі са старэйшынамі населеных пунктаў.

Адным словам, па просьбе сялян райпа гатова выехаць на месца і забраць другасную сыравіну.