Бешенковичский районный исполнительный комитет

Мы – маладыя

4 декабря 2012

Мы – маладыя

“Дэбют” назваў лепшых літаратараў

“Дэбют” назваў лепшых літаратараў

Аддзелы адукацыі і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта, рэдакцыя раённай газеты “Зара” і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” правялі раённы літаратурны конкурс маладых паэтаў, пісьменнікаў і журналістаў “Дэбют”. Падлеткам і моладзі была прадастаўлена магчымасць паспрабаваць свае сілы на літаратурнай ніве, а можа і зрабіць крок у будучую прафесію, звязаць сваё жыццё з журналістыкай.

Конкурс праходзіў з 10 кастрычніка да 23 лістапада, на названы арганізатарамі адрас было выслана з дзясятак матэрыялаў, пераважна ўсе яны падрыхтаваны вучнямі Бачэйкаўскай і Ульскай сярэдніх школ, дзе, як паказвае практыка, настаўнікі вучаць сваіх выхаванцаў працаваць са словам.

Пераможцы конкурсу вызначаліся ў трох намінацыях: сярод маладых паэтаў, маладых пісьменнікаў і маладых журналістаў. Лепшыя работы былі апублікаваны ў раённай газеце “Зара”. Па рашэнні журы, лепшым маладым паэтам названа вучаніца 8 класа Бачэйкаўскай сярэдняй школы Марыя Асташкевіч, лепшым маладым пісьменнікам – вучаніца 8 класа Бачэйкаўскай сярэдняй школы Аляксандра Дармідошына, лепшым маладым журналістам — студэнтка 2 курса інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вікторыя Апанасёнак. 

Віншуем дзяўчат з перамогай! Аддзел па справах моладзі райвыканкама і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ўзнагародзяць пераможцаў памятнымі прызамі.

Ларыса ПАДЖАРАЯ