Бешенковичский районный исполнительный комитет

На ферме "Камоскі", што ў ДП “ПалітаддзелецАгра”, захаванасць – 100 працэнтаў

11 июля 2014

На ферме "Камоскі", што ў ДП “ПалітаддзелецАгра”, захаванасць – 100 працэнтаў

Амаль 80 цялят прафілакторнага перыяду даглядае цялятніца з фермы “Камоскі”, што ў ДП “ПалітаддзелецАгра”, Алена Уладзіміраўна Паўлава. Старанне жывёлаводкі прынесла станоўчыя вынікі.

Амаль 80 цялят прафілакторнага перыяду даглядае цялятніца з фермы “Камоскі”, што ў ДП “ПалітаддзелецАгра”, Алена Уладзіміраўна Паўлава.  Старанне жывёлаводкі прынесла станоўчыя вынікі. Так, за чэрвень 2014 года сярэднясутачныя прывагі па яе групе склалі 1 кілаграм 148 грамаў. Гэта лепшы паказчык па гаспадарцы.

Ён яшчэ радуе і па той прычыне, што Алена Уладзіміраўна ў жывёлагадоўлі працуе нядаўна – два гады. Але і за гэты кароткі час яна здолела дабіцца значнага выніку пры 100-працэнтнай захаванасці гадаванцаў.