Бешенковичский районный исполнительный комитет

На кантролі ўлады

2 октября 2012

На кантролі ўлады

Кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў прааналізаваць у рэгіёнах пытанне магчымага будаўніцтва жылля ў сельскіх населеных пунктах, якія знаходзяцца побач з рэканструіруемымі сёлета і запланаванымі для будаўніцтва малочнатаварнымі комплексамі.  

Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Сяргей Генадзьевіч Акуневіч, у нашым раёне гэта пытанне знаходзіцца на кантролі ўлады. У 2013 годзе плануецца пабудаваць на вёсцы 8 жылых дамоў. Новабудоўлі з’явяцца на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства “ААБ Наватар”. Гэта адна з перспектыўных гаспадарак раёна.

Тут пабудаваны сучасны жывёлагадоўчы комплекс у Будніках. Вядзецца рэканструкцыя МТФ “Чарнагосце”. Яе магутнасць складала 200 галоў, мадэрнізацыя дазволіць стварыць 800 месцаў для жывёлы, каб размясціць тут дойны статак. Сёлета будуюцца памяшканні яшчэ на 400 кароў, пазней запланаваны і ўвод клюшачніка на 200 галоў. У бліжэйшай перспектыве ў “ААБ Наватар” намечана будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 24 тысячы галоў.