Бешенковичский районный исполнительный комитет

На прыдамавых тэрыторыях

15 марта 2013

На прыдамавых тэрыторыях

Кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў сакавіку працягвае сустрэчы з насельніцтвам на прыдамавых тэрыторыях. Як паведаміў рэдакцыі начальнік РАУС А. Р. Новік, першая з іх адбылася 14 сакавіка  на перакрыжаванні вуліц Вінера і Зверава.

Кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў сакавіку працягвае сустрэчы з насельніцтвам на прыдамавых тэрыторыях.

Як паведаміў рэдакцыі начальнік РАУС А. Р. Новік, першая з іх адбылася 14 сакавіка  на перакрыжаванні вуліц Вінера і Зверава. Мясцовыя жыхары маглі пагутарыць з прадстаўнікамі райаддзела міліцыі, даведацца аб стане злачыннасці ў раёне, выказаць свае прапановы па паляпшэнні работы Бешанковіцкай міліцыі, звярнуцца па любых пытаннях праваахоўнай дзейнасці.

У чацвер, 21 сакавіка, такая сустрэча з 17 да 17 гадзін 30 хвілін будзе арганізавана на перакрыжаванні вуліц Абазоўскага і Першамайская. А 28 сакавіка ў гэты ж час кіраўніцтва РАУС чакае насельніцтва для размовы на перакрыжаванні вуліц Савецкая і Шварцмана.