Бешенковичский районный исполнительный комитет

На ўмовах сацыяльнага партнёрства

13 декабря 2013

На ўмовах сацыяльнага партнёрства

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна рыхтуецца ў хуткім часе правесці пленум-вучобу са старшынямі прафкамаў, казначэямі і эканамістамі прадпрыемстваў і арганізацый сельскагаспадарчага профілю.

На парадак дня будзе вынесена пытанне “Аб рабоце прафсаюзных камітэтаў па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў праз сістэму калектыўна-дагаворных зносін”.

Сёння пільная ўвага надаецца далейшаму развіццю сацыяльнага партнёрства паміж наймальнікамі і працаўнікамі, росту заработнай платы, сацыяльна-эканамічным ільготам і гарантыям, умацаванню працоўнай дысцыпліны. Усё гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў калектыўных дагаворах, якія дзейнічаюць у сельгаспрадпрыемствах.

Райкам прафсаюза цікавіцца, як на практыцы рэалізуюцца палажэнні, прапісаныя ў гэтых калектыўных пагадненнях, і аказвае метадычную дапамогу наймальнікам у гэтым накірунку. Таму яшчэ адным важным пытаннем стане абмеркаванне вынікаў маніторынгу па праверцы калектыўных дагавораў у арганізацыях АПК раёна.