Бешенковичский районный исполнительный комитет

Наводзім парадак на зямлі

26 апреля 2013

Наводзім парадак на зямлі

Перакошаныя старыя дамы, зарослыя бур’яном... Карціна гэтая знаёмая шмат каму. Такая «прыгажосць» псуе не толькі знешні выгляд. Закінутыя дамы першыя ў спісе пажаранебяспечных аб’ектаў. Акрамя таго, яны як магнітам прыцягваюць асоб без пэўнага месца жыхарства. Такое суседства нікому не прыйдзецца па душы.

Клопат аб зносе пустуючых і аварыйных дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі на сяле бярэ на сябе мясцовая ўлада. У першым квартале бягучага года,  напрыклад, у раёне ўбрана 6 трухлявых сядзіб. На ўліку ў сельвыканкамах застаюцца яшчэ 57 аварыйных дамоў і 74 пустуючыя домаўладанні.