Бешенковичский районный исполнительный комитет

Навучальныя ўстановы раёна працягваюць прыхарашвацца

18 мая 2013

Навучальныя ўстановы раёна працягваюць прыхарашвацца

Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле адукацыі райвыканкама,  у чэрвені плануецца працягнуць рамонт СШ №2 райцэнтра. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдаткаваны 800 мільёнаў рублёў.

Будуць заменены вокны ў спартыўнай зале і харчаблоку, а таксама абноўлена падлога ў калідорах на другім і трэцім паверхах школы. Ужо падрыхтавана неабходная дакументацыя. Падрадчыкам выступіць ААТ “Віцебскдрэў”.