Бешенковичский районный исполнительный комитет

Новыя перамогі юных талентаў

8 февраля 2013

Новыя перамогі юных талентаў

8 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Завяршыўся абласны этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд сярод школьнікаў. І наш раён сёлета зноў радуецца перамогам сваіх адораных вучняў.

8 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Завяршыўся абласны этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд сярод школьнікаў. І наш раён сёлета зноў радуецца перамогам сваіх адораных вучняў.

  Нагадаем, што гонар рэгіёна на ўзроўні вобласці абаранялі восем разумнікаў і разумніц. Гэта Наталля Петухова (беларуская мова), Ганна Міронава і Павел Крэль (хімія), Наталля Семянькова, Валерыя Сапега і Святлана Аўласёнак (руская мова), Алег і Ігар Вараб’ёвы (працоўнае навучанне). Чацвёра з іх вярнуліся дадому з дыпломамі другой ступені.

   Вынікова справіцца з заданнямі прадметнай алімпіяды па хіміі падалося адзінаццацікласнікам СШ №1 райцэнтра Ганне Міронавай і Паўлу Крэлю. Другі год запар пераможцамі сталі і браты Вараб’ёвы. Алег і Ігар знайшлі сябе ў дысцыпліне “Працоўнае навучанне (тэхналогія)”.

    Пераможцы працягнуць барацьбу за званне самых разумных сярод школьнікаў Беларусі ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, якая пройдзе ў красавіку. Бліжэйшыя два месяцы для іх будуць вельмі напружанымі. Каб паказаць добры вынік і на ўзроўні рэспублікі, ужо з 4 лютага ў вучняў пачаліся спецыяльныя заняткі. Арганізуюцца яны ў вобласці ў два этапы. Са школьнікамі будуць працаваць лепшыя выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Віцебшчыны.