Бешенковичский районный исполнительный комитет

Пачалася кантрактацыя маладняку

11 февраля 2013

Пачалася кантрактацыя маладняку

11 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Важным у працэсе аднаўлення пагалоўя буйной рагатай жывёлы стала прымяненне кантрактацыі маладняку. Заключэнне дагавораў аб закупцы гаспадаркамі цялушак з уласных падворкаў вяскоўцаў спрыяе ўкамплектаванню малочнатаварных фермаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, летась на Прыдзвінні сельгасвытворцы закупілі ў насельніцтва 217 галоў маладняку, яшчэ 59 дагавораў заключаны па лініі райпа. Найбольш эфектыўна ў гэтым накірунку папрацавала ПСУП “ААБ Наватар”, дзе закупілі 137 цялят.

Сёлета гаспадаркі раёна працягнуць кантрактацыю маладняку буйной рагатай жывёлы. Па словах спецыяліста па закупках упраўлення райсельгасхарчу Таццяны Васільеўны Талстой, сельгасвытворцы гатовыя даць па 30 тысяч рублёў за 1 кілаграм жывой вагі. Акрамя таго, пры заключэнні дагавора з насельніцтвам па ўзгадненні бакоў можа прадугледжвацца і такая “льгота”, як выдзяленне збожжа. Гаспадары, чыя жывёла закантрактавана, па дамоўленасці могуць забяспечвацца тэхнікай для апрацоўкі прысядзібных надзелаў.