Бешенковичский районный исполнительный комитет

Пачалі рамантаваць дарогі

26 апреля 2013

Пачалі рамантаваць дарогі

Утрыманне ў належным стане транспартных артэрый раёна – адна з асноўных задач філіяла ДРБУ-110. На балансе дарожнай службы знаходзяцца 511 кіламетраў дарог.

Утрыманне ў належным стане транспартных артэрый раёна – адна з асноўных задач філіяла ДРБУ-110. На балансе дарожнай службы знаходзяцца 511 кіламетраў дарог.

Па словах дырэктара прадпрыемства П. А. Якаўлева, дарожная служба ўжо занялася рамонтам гравейнай дарогі Драбушова-Вярхоўе працягласцю 3,9 кіламетра. У спісе першачарговых аб’ектаў таксама дарога Бешанковічы-Асавец працягласцю 2,1 кіламетра. Тут запланавана правесці павярхоўную апрацоўку. Сродкі на гэтыя мэты прадугледжаны ў абласным бюджэце.