Бешенковичский районный исполнительный комитет

Пачалося добраўпарадкаванне населеных пунктаў

15 апреля 2013

Пачалося добраўпарадкаванне населеных пунктаў

Вясна актыўна ўступае ў свае правы.  Значыць, ужо цяпер неабходна пачынаць работы па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў.  Да гэтага заклікаюць і мясцовыя органы ўлады. У мінулы чацвер у райвыканкаме адбылася аператыўная нарада з кіраўнікамі раённых службаў па пытаннях навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама С. М. Аўчыннікаў, згодна з рашэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў, прадпрыемствы, установы і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці абавязаныя штотыдзень выконваць работы па ўборцы замацаванай тэрыторыі, пабелцы бардзюраў, дрэў, ўборцы наноснага грунту, ліквідацыі каранцінных раслін.

Вясна актыўна ўступае ў свае правы.  Значыць, ужо цяпер неабходна пачынаць работы па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў.  Да гэтага заклікаюць і мясцовыя органы ўлады. У мінулы чацвер у райвыканкаме адбылася аператыўная нарада з кіраўнікамі раённых службаў па пытаннях навядзення парадку на замацаваных тэрыторыях. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама С. М. Аўчыннікаў, згодна з рашэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў, прадпрыемствы, установы і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці абавязаныя штотыдзень выконваць работы па ўборцы замацаванай тэрыторыі, пабелцы бардзюраў, дрэў, ўборцы наноснага грунту, ліквідацыі каранцінных раслін. Нядбайных кіраўнікоў, якія абыякава ставяцца да навядзення парадку на сваіх участках, чакаюць адпаведныя санкцыі.

Як і раней, кожны чацвер у раёне праводзіцца санітарны дзень. У народзе яго ўжо паспелі ахрысціць «чыстым чацвяргом», таму мясцовая ўлада заклікае ўсіх прыдзвінцаў не змяняць традыцыі і ў гэты дзень дружна брацца за ўборачны інвентар і наводзіць парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях. Калі каму-небудзь спатрэбіцца тэхніка, яе можна заказаць у УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», загадзя патэлефанаваўшы ў дыспетчарскую службу па нумары 4-21-78.

На нарадзе таксама была нададзена ўвага падрыхтоўцы і правядзенню ў раёне рэспубліканскага суботніка, які, як ужо вядома, адбудзецца 20 красавіка. Суботнік можа прайсці як на працоўных месцах, так і на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў ходзе падрыхтоўкі дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Палова сродкаў, заробленых падчас суботніка, будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013 годзе Года беражлівасці. Яшчэ 50% сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.