Бешенковичский районный исполнительный комитет

Пачаўся перавод жывелы на летне-пашавае ўтрыманне

7 мая 2013

Пачаўся перавод жывелы на летне-пашавае ўтрыманне

Жывёлаводы раёна рыхтуюцца да пераводу пагалоўя буйной рагатай жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне. У поле плануецца выгнаць 6500 галоў жывёлы. Ужо сфарміраваны 39 гуртоў, у тым ліку 26 – з кароў і 13 – з цялушак.

У сувязі з правядзеннем мадэрнізацыі існуючых ферм і будаўніцтвам новых жывёлаводы плануюць выкарыстаць тэхналогію круглагадзічнага ўтрымання кароў і цялушак на жывёлагадоўчых аб’ектах і размясціць у Будніках 600 галоў, Бачэйкаве – 750, Вядзераве – 250 галоў. У асобных гаспадарках мяркуюць пакінуць у памяшканнях і нецяляў на раздоі. Разам з тым ажыццяўляецца рамонт і будаўніцтва выгарадак для выгулу маладняку.

Для выпасу жывёлы спатрэбяцца 5950 гектараў пашаў,  у тым ліку 1850 гектараў – шматкампанентных. Праведзена падкормка гэтых плошчаў. Для арганізацыі летне-пашавага ўтрымання пагалоўя маюцца 27 перасоўных даільных установак, практычна ўсе яны гатовыя да эксплуатацыі. У гаспадарках завяршаецца камплектацыя электравыгарадкамі, ёмістасцямі для вады, ахаладжальнікамі малака, завезены мінеральныя падкормкі, вядзецца падбор кадраў.