Бешенковичский районный исполнительный комитет

Пад брэндам “Белкатламаш”

6 августа 2013

Пад брэндам “Белкатламаш”

Навукова-практычнае прадпрыемства “Белкатламаш” створана ў Бешанковічах у снежні 1989 года. Спецыялізуецца яно на распрацоўцы і выпуску вадагрэйных і паравых катлоў.

Навукова-практычнае прадпрыемства “Белкатламаш” створана ў Бешанковічах у снежні 1989 года. Спецыялізуецца яно на распрацоўцы і выпуску вадагрэйных і паравых катлоў. Дзейнасць НПП накіравана на рашэнне праблем надзейнасці цеплазабеспячэння, эканоміі паліва і энергарэсурсаў.

Пад брэндам “Белкатламаш” выпускаецца больш за 60 найменняў прадукцыі. У яе структуры на долю катлоў, якія спажываюць цвёрдае паліва (дровы, торф, дранка) прыпадае 88%, на газе – 10%, на мазуце – 2%.Агульная плошча вытворчых памяшканняўнавукова-практычнага прадпрыемства складае больш за 7 тысяч кв. м. У “Белкатламашы” працуе каля 150 чалавек.

Як паведамілі на прадпрыемстве, аб'ём вытворчасці ў 2012 годзе тут склаў больш за 42 мільярды рублёў.За студзень-чэрвень гэтага года “Белкатламаш” выпусціў прадукцыі амаль на 30 мільярдаў долараў, што на 60,8% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Удзельная вага новай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці склала 76,1%. На экспарт толькі за пяць месяцаў года пастаўлена прадукцыі на 545,4 тысячы долараў. Рэнтабельнасць рэалізацыі – 16,2%.