Бешенковичский районный исполнительный комитет

ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ З ГІСТОРЫІ БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА

12 ноября 2015

ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ З ГІСТОРЫІ БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА

Лістапад багаты на гістарычныя падзеі, звязаныя з Бешанковічамі. - 385 гадоў таму назад, у лістападзе 1630 года, Леў Сапега набыў ва ўласнасць маёнткі Бешанковічы і Сянно. Праз два гады, па духоўным завяшчанні ад 14 ліпеня 1632 года Бешанковічы дастаюцца яго малодшаму сыну – Казіміру Льву, падканцлеру Вялікага княства Літоўскага. Пры новым уладальніку яны ператварыліся ў мястэчка, сталі цэнтрам воласці. У 1634 г. атрымалі магдэбургскае права, было дазволена правядзенне двух кірмашоў на год і аднаго гандлёвага дня ў тыдзень.

Лістапад багаты на гістарычныя падзеі, звязаныя з Бешанковічамі.

- 385 гадоў таму назад, у лістападзе 1630 года, Леў Сапега набыў ва ўласнасць маёнткі Бешанковічы і Сянно. Праз два гады, па духоўным завяшчанні ад 14 ліпеня 1632 года Бешанковічы дастаюцца яго малодшаму сыну – Казіміру Льву, падканцлеру Вялікага княства Літоўскага. Пры новым уладальніку яны ператварыліся ў мястэчка, сталі цэнтрам воласці. У 1634 г. атрымалі магдэбургскае права, было дазволена правядзенне двух кірмашоў на год і аднаго гандлёвага дня ў тыдзень.

- 13 лістапада 1917 года ў Бешанковічах была ўстаноўлена Савецкая ўлада, у Бачэйкаўскай і Бешанковіцкай валасцях – 18 лістапада. У гэты дзень былі створаны валасныя рэвалюцыйныя камітэты, якія ўзначальвалі: у Бешанковічах У.А. Матусевіч, у Бачэйкаве А.М. Корань, у Астроўне А.С. Саланікін, у Уле I.К. Цяцерын.

- 1 лістапада 1918 года ў мястэчку Ула быў адкрыты народны тэатр.

- У лістападзе – снежні 1919 года пад Улай удзельнічаў у жорткіх баях з палякамі будучы пісьменнік Аркадзь Пятровіч Гайдар. Ён узначальваў узвод чырвонаармейцаў 3-й роты 468 пяхотнага палка. У гэты час яму было ўсяго 15 гадоў. У снежні пад Улай будучы пісьменнік быў цяжка паранены і кантужаны. Аб тым часе А.П. Гайдар гаварыў так: « Когда меня спрашивают, как это могло случиться, что я был таким молодым командиром, я отвечаю: это не биография у меня необыкновенная, а время было необыкновенное. Это просто обыкновенная биография в необыкновенное время”.

- 17 лістапада 1929 года прайшла першая раённая канферэнцыя жанчын-калгасніц.На тэрыторыі раёна ў той час налічвалася 14 калгасаў. Агульная плошча іх сельскагаспадарчых угоддзяў складала каля 1400 гектараў.

- 110 гадоў назад (23 лістапада 1905г.) нарадзіўся удзельнік абароны Бешанковіцкага раёна летам 1941 г. Герой Савецкага Саюза Георгій Філімонавіч Хараборкін.

Памяць.Гісторыка-дакументальная хроніка
Бешанковіцкага раёна.Мн., БелСЭ, 1991г.