Бешенковичский районный исполнительный комитет

Парушэнні ў сферы аховы працы, па мерка-
	ванні спецыялістаў, часцей за ўсё звязаны з тым, што на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях адказнымі за ахову працы ў лепшым выпадку прызначаюцца людзі з тэхнічнай адукацыяй

4 декабря 2012

Парушэнні ў сферы аховы працы, па мерка- ванні спецыялістаў, часцей за ўсё звязаны з тым, што на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях адказнымі за ахову працы ў лепшым выпадку прызначаюцца людзі з тэхнічнай адукацыяй

Інжынераў па ахове працы з вышэйшай прафесійнай адукацыяй у раёне, па сведчанні вядучага дзяржаўнага інспектара працы Лепельскай міжраённай інспекцыі працы Цімура Артыкбаевіча Прускага, можна пералічыць на пальцах. Хаця факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія” мае магчымасць правесці на платнай аснове перападрыхтоўку групы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці “Ахова працы ў сельскай гаспадарцы” з прысваеннем кваліфікацыі “Спецыяліст па ахове працы”.

Форма навучання – завочная, новую спецыяльнасць можна атрымаць за 23 месяцы. Кошт навучання – 5002750 беларускіх рублёў. Па завяршэнні навучання студэнту выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору.

Заняткі пачнуцца па меры камплектавання групы. Заявы прымаюцца да 30 студзеня 2013 года.