Бешенковичский районный исполнительный комитет

Працягваецца добраўпарадкаванне райцэнтра

2 апреля 2013

Працягваецца добраўпарадкаванне райцэнтра

З году ў год  Бешанковічы ўсё больш прыхарашваюцца, бо навядзенню парадку ў гарпасёлку надаецца пільная ўвага. Вось
 і сёлета ў плане мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні
райцэнтра УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” прадугледжана скарыстаць на гэтыя мэты больш за 1,9 мільярда рублёў.
Адзін з самых стратных пунктаў праграмы – бягучае ўтрыманне аб’ектаў добраўпарадкавання, на што плануецца асігнаваць 1,1 мільярда рублёў. І гэта зразумела, бо зямля любіць клопат пра сябе.
   Па традыцыі шмат увагі будзе нададзена азеляненню райцэнтра. Плануецца пасадзіць 50 дрэў і 100 кустоў у парку Камсамольцаў. Працягнецца абуладкаванне бульвара па вуліцы Маладзёжнай, дзе ў скверы пасадзяць 50 дрэў. Вуліцы райцэнтра ўпрыгожаць кветнікі, якія зоймуць 0,8 гектара. Плануецца высадзіць 10 тысяч кветак, а таксама даглядзець 1 гектар газонаў на вуліцах Камуністычная, Свабоды, Чарняхоўскага, Урыцкага.
   Камунальная служба ўстановіць 5 элементаў вертыкальнага азелянення. Будзе праведзены рамонт, а таксама арганізаваны догляд за бягучым утрыманнем  малых архітэктурных формаў на 20 аб’ектах. Гэта комплекснае абуладкаванне трох дваровых тэрыторый: на перакрыжаванні дамоў №№2 і 3 па вуліцы Меліяратараў з домам №71 па Свабодзе; ля дома №24 на вуліцы П. Броўкі,  на перакрыжаванні дома №6 на вуліцы Чарняхоўскага і Чкалава, 1а. Дагледзяць, падрамантуюць і пафарбуюць элементы 10 гульнёвых пляцовак (альтанкі, лаўкі, арэлі, пясочніцы).
   На кантролі будуць і месцы масавых пахаванняў. Камунальнікі плануюць адрамантаваць, замяніць і пафарбаваць 200 пагонных метраў агароджы на гарадскім могільніку ў Бешанковічах. З дапамогай прамысловых альпіністаў тут правядуць уборку аварыйных дрэў. Будзе арганізаваны догляд за бясгаспадарнымі могілкамі. Сярод задач таксама абуладкаванне 360 пагонных метраў агароджы на могільніку “Стрэлкаўскае”.
  У планах значацца таксама вапнаванне бардзюраў, слупоў, дрэў; фармовачная абрэзка насаджэнняў на цэнтральных вуліцах Бешанковічаў і ў парках; рамонт і бягучае ўтрыманне трох фантанаў; догляд за мемарыяльнымі комплексамі, помнікамі і брацкімі могілкамі.