Бешенковичский районный исполнительный комитет

ПРАЦУЮЦЬ АЗДАРАЎЛЕНЧЫЯ ЛАГЕРЫ

11 июня 2015

ПРАЦУЮЦЬ АЗДАРАЎЛЕНЧЫЯ ЛАГЕРЫ

Працуюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры пры СШ №1 і СШ №2 райцэнтра, Бачэйкаўскай, Ульскай, Вярхоўскай, Астровенскай, Каранеўскай, Ржаўскай і Рубежскай школах, а таксама пры раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. 

Цікавыя мерапрыемствы, здаровае харчаванне чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак кожны дзень.
8 чэрвеня прайшлі канцэрты-бяседы “Слаўлю свой край  - Радзіму сваю!”, “Пачатак наш  - ад роднае зямлі” для выхаванцаў лагераў пры сярэдніх школах №1 і №2 г.п.Бешанковічы, падрыхтаваныя калектывам дзіцячай школы мастацтваў.
У выкананні настаўнікаў школы гучалі беларускія песні, інструментальная музыка. Выкладчык Бондар Н.Э. чытала свае вершы і тлумачыла юным слухачам, як неабходна любіць матчыну мову і размаўляць на ёй, як трэба берагчы свой родны кут, сваю Радзіму і праслаўляць яе.