Бешенковичский районный исполнительный комитет

Прышкольныя лагеры збіраюць сяброў

14 декабря 2012

Прышкольныя лагеры збіраюць сяброў

14 декабря, Бешенковичи /Соб.инф./.    Набліжаецца да завяршэння другая вучэбная чвэрць у навучальных установах раёна, наперадзе ў школьнікаў навагоднія святы і зімовыя канікулы.
 З карысцю і асалодай правесці гэты час навучэнцам прапануюць у прышкольных лагерах.

Як паведаміла галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні насельніцтва Тамара Іванаўна Пятрова, у час зімовых канікулаў плануецца аздаравіць 380 дзяцей. Прышкольныя лагеры будуць працаваць на базе СШ №1 і №2 райцэнтра, дзе традыцыйна будзе адпачываць найбольшая колькасць дзятвы – адпаведна 80 і 70 чалавек, а таксама пры Рубежскай і Пліскай садках-БШ, Астровенскай, Ржаўскай, Каранеўскай, Сініцкай, Свячанскай садках-СШ і Бачэйкаўскай СШ.

Зімовая аздараўленчая змена ва ўстановах адукацыі стартуе з 24 снежня. Прышкольныя лагеры будуць працаваць на працягу сямі дзён. За кошт дзяржаўных сродкаў на харчаванне кожнага дзіцяці на дзень выдаткавана 18600 рублёў. Бацькоўская даплата за адпачынак вучняў у прышкольных лагерах складзе 10% ад кошту, а гэта каля 13 тысяч рублёў.