Бешенковичский районный исполнительный комитет

Пытанню энергазберажэння надаецца асаб-
	лівая ўвага на ўсіх без выключэння прадпрыемствах і ва ўстановах раёна

4 декабря 2012

Пытанню энергазберажэння надаецца асаб- лівая ўвага на ўсіх без выключэння прадпрыемствах і ва ўстановах раёна

Вось і медыкі паклапаціліся пра тое, каб забяспечыць цяплом Дабрыгорскі ФАП і пры гэтым сэканоміць сродкі. Яны перанялі вопыт райпа па ўкараненні энергазберагальных сістэм ацяплення і аснасцілі ўстанову аховы здароўя электраканвектарамі. 

 — Дзякуючы невысокаму кошту, магчымасці падтрымліваць тэмпературу ў памяшканні на зададзеным узроўні і лёгкаму мантажу, канвектары шмат дзе ўжываюцца ў якасці асноўнага элемента ацяплення,  – адзначае намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па паліклінічнай рабоце Васіль Іванавіч Багдановіч. – Электраканвектары не спальваюць кісларод і не парушаюць натуральную вільготнасць у памяшканні, вытрымліваюць скокі напругі і валодаюць высокім рэсурсам  –  каля 20 гадоў няспыннай працы. Яны працуюць не пастаянна, а ў рэжыме кароткіх уключэнняў. Такая схема даволі энергаэканамічная.