Бешенковичский районный исполнительный комитет

Райпа пашырае гандлёвую сетку

10 сентября 2012

Райпа пашырае гандлёвую сетку

Без развіцця сферы гандлю цяжка ўявіць якаснае абслугоўванне насельніцтва. Гэту задачу вырашае падпраграма “Вітгандаль” рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця. У яе рэалізацыі прымаюць удзел і прыватны бізнэс, і раённае спажывецкае таварыства.

Як паведаміла старшыня праўлення райпа Галіна Аляксандраўна Галенка, сёлета на вуліцы Ткачэнкі ў райцэнтры будзе ўзведзены магазін – гандлёвая кропка модульнага тыпу плошчай 120 кв. м. Пад аб’ект гандлю ўжо падрыхтавана пляцоўка, сіламі гаспадарчай групы райпа вядзецца ўстройства падмурка. Мантаж модуля плануецца правесці на працягу верасня.