Бешенковичский районный исполнительный комитет

«Рэпетыцыя» зімы

29 ноября 2013

«Рэпетыцыя» зімы

З надыходам халадоў, а тым больш, снежнай непагадзі, для камунальнай службы раёна наступіла  сапраўды "гарачая" пара.

З надыходам халадоў, а тым больш, снежнай непагадзі, для камунальнай службы раёна наступіла  сапраўды "гарачая" пара.

Першая завея праверыла гатоўнасць прадпрыемства да зімы. Як паведамілі рэдакцыі ў "Бешанковіцкім камунальніку", у аўторак на ўборку снега выйшлі 4 трактары. Дапамогу аказаў і філіял ДРБУ-110, які для ўборкі мясцовых дарог накіраваў 8 адзінак тэхнікі.

А ў сераду камунальная служба адправіла на вуліцы райцэнтра трактар і спецыяльную машыну для падсыпкі тратуараў і дарог.