Бешенковичский районный исполнительный комитет

Салому выдзяляць бясплатна

24 августа 2012

Салому выдзяляць бясплатна

24 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Рэалізуемая ў краіне праграма па развіцці і адраджэнні вёскі нацэлена на тое, каб зрабіць быт сялян больш камфортным. Зразумела, што ўтрыманне дапаможнай гаспадаркі – вялікая праца, таму ў раёне дбаюць пра тое, каб падтрымаць вяскоўцаў і дапамагчы ў клопатах пра жыўнасць на падвоку.

Як паведаміў галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Пятровіч Жук, на завяршэнні жніва прынята рашэнне аказаць сялянам дапамогу ў забеспячэнні саломай. Калі ў вяскоўцаў ёсць у ёй патрэба, яны могуць звярнуцца ў мясцовую гаспадарку і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства бясплатна выдзеліць участак, адкуль можна ўзяць не прэсаваную і не складзеную ў валкі салому. Умова толькі адна – вывезці яе прыдзецца самастойна.