Бешенковичский районный исполнительный комитет

Саветы і жыццё

11 февраля 2013

Саветы і жыццё

11 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Традыцыйна на працягу студзеня на тэрыторыі сельсаветаў ладзіліся  падворныя абыходы грамадзян. У ходзе такіх сустрэч збіралася інфармацыя па кожным асабістым падворку, аналізавалася колькасць жывёлы ў гаспадарцы і аб’ём пасяўных плошчаў.

11 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Традыцыйна на працягу студзеня на тэрыторыі сельсаветаў ладзіліся  падворныя абыходы грамадзян. У ходзе такіх сустрэч збіралася інфармацыя па кожным асабістым падворку, аналізавалася колькасць жывёлы ў гаспадарцы і аб’ём пасяўных плошчаў. У гэтым мерапрыемстве былі задзейнічаны апарат сельвыканкамаў, дэпутацкі корпус і старэйшыны населеных пунктаў.

Як адзначыў старшыня райсавета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў, старшыням сельвыканкамаў была пастаўлена задача асабіста наведаць кожную сям’ю ў сваім рэгіёне, даведацца, чым жывуць сяльчане, якія маюць патрэбы і запыты. Усе пажаданні і прапановы людзей узяты на кантроль органамі тэрытарыяльнага кіравання.

Паралельна з даследаваннем падсобных гаспадарак прадстаўнікі мясцовай улады правялі гутаркі па тэхніцы бяспекі ў быту і прафілактычную работу па надзвычайных сітуацыях, у прыватнасці, ацанілі стан пячнога ацяплення і электраправодкі, забяспечанасць дровамі на зіму.