Бешенковичский районный исполнительный комитет

Саветы і жыццё: арганізавана ўборка насельніцкага збожжа

24 августа 2012

Саветы і жыццё: арганізавана ўборка насельніцкага збожжа

24 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Уборка зерневых на прысядзібных надзелах жыхароў райцэнтра і вёскі пройдзе арганізавана. Гэты клопат узялі на сябе раённы і сельскія саветы дэпутатаў, сельгаспрадпрыемствы раёна.

Як паведаміў старшыня райсавета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў, дапамогу ў абмалоце зерневых у межах райцэнтра, як і летась, аказвае ААТ “Бешанковічы аграсэрвіс”. Для ўборкі  насельніцкага збожжа прадпрыемства выдзеліла камбайн, а райсавет дэпутатаў па заяўках гаспадароў сфарміраваў спіс тых, хто мае патрэбу ў гэтай паслузе. Кошт яе прымальны – абмалот адной соткі зерневых для жыхароў райцэнтра абыдзецца 12 тысяч рублёў.

Агранізавана гэта работа і на вёсцы. Кожнае сельгаспрадпрыемства выдзеліла па аднаму камбайну для ўборкі збожжа на прысядзібных надзелах. Па раёне трэба абмалаціць 1596 зямельных участкаў агульнай плошчай 375 гектараў. Умовы надвор’я пакуль стрымліваюць работы.

Між тым ПУП “АграВітВін” ужо пачаў абмалочваць насельніцкае збожжа. Старт дадзены і ў Ульскім сельсавеце.