Бешенковичский районный исполнительный комитет

Сфарміраваны галоўны
фінансавы дакумент

14 января 2013

Сфарміраваны галоўны фінансавы дакумент

На сесіі зацверджаны і бюджэт Вярхоўскага сельсавета на 2013 год. Ён вызначаны ў аб’ёме 596 мільёнаў 107 тысяч рублёў і будзе на 30% датавацца.

Як і раней, значная частка бюджэтных сродкаў будзе скарыстана на функцыянаванне жыллёва-камунальнай сферы – 115 мільёнаў 42 тысячы рублёў. На арганізацыю работы вулічнага асвятлення закладзена фінансаванне ў аб’ёме 50 мільёнаў 130 тысяч рублёў, на бягучае ўтрыманне аб’ектаў добраўпарадкавання асігнаваны 30 мільёнаў 412 тысяч рублёў, на ўтрыманне вулічнай і дарожнай сеткі – 34 мільёны 500 тысяч рублёў. Яшчэ 10 мільёнаў рублёў плануецца скарыстаць на знос трухлявага жылля.