Бешенковичский районный исполнительный комитет

Шэсць цікавых дзён

25 марта 2013

Шэсць цікавых дзён

У школах раёна пачаліся канікулы. Вучням далі  магчымасць адпачыць і набрацца сілы перад апошняй вучэбнай чвэрцю. Па інфармацыі галоўнага спецыяліста Віцебскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні насельніцтва Тамары Іванаўны Пятровай, падчас вясновых канікулаў у навучальных установах арганізавана работа прышкольных лагераў.

У школах раёна пачаліся канікулы. Вучням далі  магчымасць адпачыць і набрацца сілы перад апошняй вучэбнай чвэрцю.

Па інфармацыі галоўнага спецыяліста Віцебскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні насельніцтва Тамары Іванаўны Пятровай, падчас вясновых канікулаў у навучальных установах арганізавана работа прышкольных лагераў. З 25 па 30 сакавіка 450 дзяцей аздараўліваюцца на базе СШ №1 і 2 райцэнтра, Бачэйкаўскай, Астровенскай, Ульскай, Рубежскай, Свячанскай, Вярхоўскай, Каранеўскай і Пліскай школ.

Навучальныя ўстановы паклапаціліся пра змястоўны і цікавы адпачынак дзятвы,  гарачае харчаванне. На арганізацыю адпачынку аднаго школьніка ў дзень выдаткоўваюцца 18600 рублёў. Даплата бацькоў склала каля 22 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі скарыстаюць на правядзенне культурна-масавай работы.