Бешенковичский районный исполнительный комитет

Стан пасеваў азімых збожжавых у раёне

8 февраля 2013

Стан пасеваў азімых збожжавых у раёне

8 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Стан пасеваў азімых збожжавых у раёне на большасці назіраемых палёў спецыялісты раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін ацэньваюць як добры. Да такой высновы яны прыйшлі па выніках аналізу адрошчвання проб сельгаскультур.

   У канцы студзеня былі ўзяты на даследаванне шэсць маналітаў пасеваў разам з зямлёй, якія адрошчваліся на працягу тыдня ў цёплым месцы. Напрыклад, “Нізгалава” прывезла на аналіз азімую пшаніцу, “Бачэйкава-Агра” – азімыя пшаніцу і трыцікале, “Свіціна-ВМК” – азімыя рапс, ячмень і пшаніцу. Маніторынг не паказаў гібелі пасеваў, а наадварот – добрую выжываемасць раслін. Толькі 2% адабраных проб азімай пшаніцы маюць налёт снежнай цвіллі.

   Дарэчы, як адзначаюць у насеннай інспекцыі, перазімоўка азімых пасеваў у далейшым будзе залежыць ад развіцця сітуацыі надвор’я. Запланавана правядзенне яшчэ двух маніторынгаў, па выніках паўторных адрошчванняў азімых культур і будзе зроблены прагноз стану азіміны да пачатку вегетацыі.