Бешенковичский районный исполнительный комитет

Свята сямейнай творчасці

2 апреля 2013

Свята сямейнай творчасці

      У культурна-гістарычным комплексе “Залатое кальцо Віцебска “Дзвіна” прайшло абласное свята сямейнай творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Стань роўным”. Форум ператварыўся ў пляцоўку для абмену вопытам і дэманстрацыі талентаў грамадзян, якія маюць праблемы са здароўем, але не пасуюць перад цяжкасцямі і знаходзяць сябе ў розных відах мастацтва.
     Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці паклапаціліся пра арганізацыю выстаў дэкаратыўна прыкладной творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, над якімі яны ўзялі апеку. Работы ўражвалі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю.
     Наш раён на свяце прадставіла сям’я Таццяны Яўгенаўны Молакавай, якая прыняла ўдзел у канцэрце мастацкай самадзейнасці. За актыўны ўдзел у абласным свяце сямейнай творчасці яна адзначана граматай.