Бешенковичский районный исполнительный комитет

Святло ўключать паступова

19 октября 2012

Святло ўключать паступова

19 октября, Бешенковичи/ Соб.инф./. Узровень якасці жыцця грамадзян у значнай ступені залежыць ад якасці і даступнасці паслуг,  якія аказваюцца насельніцтву ў сферах аховы здароўя, адукацыі, фізічнай і духоўнай культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскага транспарту, бытавой службы, сувязі.

Напрыклад, у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі дзейнічаюць больш за дзесяць сацыяльных стандартаў. Адзін з іх датычыцца арганізацыі вулічнага асвятлення. Прадугледжана, што ўдзельная вага асветленых вуліц у гарпасёлку і сельскіх населеных пунктах павінна складаць не менш за 80% аб’ектаў інфраструктуры і вытворчага прызначэння.

Традыцыйна на летні перыяд вулічнае асвятленне на вёсцы адключаюць для правядзення рамонтных і прафілактычных работ. У мясцовай улады з’яўляецца шмат клопатаў па падрыхтоўцы да функцыянавання гэтых аб’ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд як у аграгарадках, так і ў маланаселеных вёсках.

Як паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў, сельвыканкамы раёна на мінулым тыдні прынялі рашэнні аб падключэнні вулічнага асвятлення і выступілі з хадайніцтвам на гэты конт перад Бешанковіцкім вытворчым збытавым участкам філіяла “Энергазбыт”. Падключэнне святла будзе ажыццяўляцца паступова, гэты клопат возьме на сябе брыгада раёна электрасетак.