Бешенковичский районный исполнительный комитет

“Тэатральныя далягляды вескі”

30 апреля 2013

“Тэатральныя далягляды вескі”

Пад такой назвай у Лёзна прайшоў абласны агляд-конкурс маладзёжных аматарскіх аб'яднанняў тэатраў сельскіх устаноў культуры. Нашы культработнікі таксама прымалі ў ім удзел, а іх таленты не засталіся не заўважанымі.

У намінацыі "Малыя тэатральныя формы" СДК і школа мастацтваў аграгарадка Астроўна са сваёй літаратурна-музычнай кампазіцыяй занялі другое месца. На "Смачным панадворку" сярод прызёраў апынуўся клуб нацыянальнай кухні, фальклору і гульні "Бараболя" з Вярхоўскага СДК. Яго ўдзельнікі рыхтавалі сваю гульнёвую праграму і выставу страў беларускай нацыянальнай кухні ў святле Года беражлівасці: імкнуліся паказаць, як з мінімальнымі выдаткамі арганізаваць шыкоўнае свята, і назвалі яго "Чым багаты, тым і рады". Ідэя была ацэнена, клуб "Бараболя" заняў у конкурсе трэцяе месца.

Нашы народныя ўмельцы таксама прынялі ўдзел у святочным шэсці тэатральных масак, якое праходзіла ў межах агляда-конкурсу "Тэатральныя далягляды вёскі". На выставе былі прадстаўлены дзве маскі з пап'е-машэ і адна – з саломкі, якія ўвасаблялі казачныя і фальклорныя персанажы.