Бешенковичский районный исполнительный комитет

Тэрыторыя бяспекі

30 ноября 2012

Тэрыторыя бяспекі

Пажар у школе ці дзіцячай дашкольнай установе можа прывесці да непапраўнага. У сакавіку бягучага года загаранне здарылася ў адной з расонскіх школ і стала добрым урокам для ўсіх, хто адказвае за бяспеку дзяцей.

За захаваннем правілаў пажарнай бяспекі ва ўстановах адукацыі Бешанковіччыны сочаць спецыялісты інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Нядаўна, напрыклад, у адпаведнасці з каардынацыйным планам праведзены планавыя пажарна-тэхнічныя абследаванні сярэдняй школы №1 г. п. Бешанковічы і ясляў райцэнтра.

У лістападзе прайшла кантрольная праверка ў гімназіі, дзе ў сакавіку быў выяўлены шэраг недахопаў.

Большая частка з іх, па сведчанні спецыялістаў, на сённяшні дзень ліквідавана. Кіраўнікам першай школы і ясляў выдадзены прадпісанні на ўхіленне недаробак. Вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.