Бешенковичский районный исполнительный комитет

У барацьбе са снегам

11 декабря 2012

У барацьбе са снегам

10 декабря, Бешенковичи /Соб.инф./. Абільныя снегапады апошніх дзён прыбавілі клопатаў камунальнай і дарожнай службам раёна. Але да капрызаў прыроды яны былі гатовыя. У мэтах забеспячэння бесперабойнага руху аўтатранспарту і пешаходаў па вуліцах і тратуарах у зімовы перыяд 2012-2013 гадоў райвыканкамам прынята распараджэнне ад 3 снежня 2012 года №206р “Аб утрыманні вуліц у Бешанковічах у зімовы перыяд”.

10 декабря, Бешенковичи /Соб.инф./. Абільныя снегапады апошніх дзён прыбавілі клопатаў камунальнай і дарожнай службам раёна. Але да капрызаў прыроды яны былі гатовыя.

У мэтах забеспячэння бесперабойнага руху аўтатранспарту і пешаходаў па вуліцах і тратуарах у зімовы перыяд 2012-2013 гадоў райвыканкамам прынята распараджэнне ад 3 снежня 2012 года №206р “Аб утрыманні вуліц у Бешанковічах у зімовы перыяд”. У дакуменце прапісана, што УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” сваімі сіламі і сродкамі будзе даглядаць зімой больш за 29 кіламетраў вулічных дарог у райцэнтры і 11 кіламетраў тратуараў. У пятніцу, напрыклад, на вырашэнне гэтай задачы камунгас накіраваў 4 адзінкі тэхнікі.

Дапамогу прадпрыемству аказваюць арганізацыі, за якімі распараджэннем райвыканкама замацаваны асобныя вуліцы. Напрыклад, “Бешанковічы аграсэрвіс” будзе наводзіць парадак на вуліцах Южная, Крупскай, Гогаля, Лазо, Заслонава, Калініна (працягласцю 1,7 кіламетра). “Бешанковіцкая ПМК-41” будзе адказваць за ўборку снега на вуліцах Мендзялеева, Пушкіна, Будаўнікоў (1,4 кіламетра), раён электрасетак возьме на сябе клопат пра вуліцы Першамайская, Набярэжная, Партызанская, Ясеніна, Энергетыкаў, Берагавая (2,25 кіламетра).

За майстарскім участкам Віцебскага ДРБУ-52 замацаваны вуліцы Віцебская шаша, Свабоды, Камуністычная (3,9 кіламетра). На балансе філіяла Бешанковіцкае ДРБУ-110 знаходзяцца 512 кіламетраў дарог, прадпрыемству аддалі таксама вуліцы Валадарскага, Урыцкага, Раманава, Чарняхоўскага, Інтэрнацыянальная, Ткачэнка ў райцэнтры (7,3 кіламетра). На іх ачыстку ад снега ў пятніцу выйшлі 2 грэйдзеры і 6 трактароў, а таксама на лінію выпусцілі 2 пяскараскідвальнікі.

На вёсцы таксама арганізаваны работы па расчыстцы дарог. У аграгарадках Бачэйкава, Ула, Плісы, Астроўна, Вярхоўе на вуліцы выйшла тэхніка камунальнай службы. Дапамогу ім у гэтай  справе аказваюць сельгаспрадпрыемствы “Астроўна”, “Вядзерава”, “Палітаддзелец-Агра”, “АграВітВін”, “Бачэйкава-Агра”, “Нізгалава”, “Свіціна-ВМК, “ААБ Наватар”, “Плісы-Агра”, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, “Бешанковічы ПМС”, Бешанковіцкі філіял ільнозавода, “Бешанковічы аграсэрвіс”, Ульскі прафесійны ліцэй. Распараджэннем райвыканкама ад 3 снежня 2012 года №207р за кожнай арганізацыяй замацаваны па некалькі населеных пунктаў.