Бешенковичский районный исполнительный комитет

У Бешанковічах пабудуюць мост праз раку Заходняя Дзвіна

15 апреля 2013

У Бешанковічах пабудуюць мост праз раку Заходняя Дзвіна

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №216 ад 14 сакавіка 2013 года ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на бягучы год уключана будаўніцтва ў Бешанковічах моста праз раку Заходняя Дзвіна.  Як паведамілі ў аддзеле па будаўніцтве і архітэктуры райвыканкама, на выкананне праектных работ з рэспубліканскага бюджэту сёлета выдаткаваны 3 мільярды рублёў, яшчэ 500 мільёнаў – з абласнога.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №216 ад 14 сакавіка 2013 года ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на бягучы год уключана будаўніцтва ў Бешанковічах моста праз раку Заходняя Дзвіна.  Як паведамілі ў аддзеле па будаўніцтве і архітэктуры райвыканкама, на выкананне праектных работ з рэспубліканскага бюджэту сёлета выдаткаваны 3 мільярды рублёў, яшчэ 500 мільёнаў – з абласнога. Заказчыкам выступае Віцебскае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, праектную дакументацыю рыхтуе ДП “Белгіпрадар” г. Мінска. Ужо гатова моставая частка і спланавана пад’язная дарога. У бліжэйшы час адбудзецца пасяджэнне тэхнічнага савета па абмеркаванні архітэктурнага праекта моста.

Аддзел па будаўніцтве і архітэктуры райвыканкама звяртаецца да жыхароў вуліцы Ясеніна, у раёне якой і адбудзецца ўзвядзенне сучаснай пераправы, з просьбай да пачатку мая завяршыць перанос сваіх гаспадарчых пабудоў з зоны будаўніцтва аб’екта. Гэта дапаможа хутчэй прыступіць да рэалізацыі праекта.

Землеўпарадкавальная служба райвыканкама нагадвае, што паколькі будаўніцтва моста ў масіве “За спецшколай” прадугледжвае  інжынерна-тэхнічныя работы па рэканструкцыі ліній электраперадачы і радыёфікацыі, уладальнікі зямельных надзелаў могуць звярнуцца ў службу для складання заключэнняў аб пакрыцці шкоды, якая выклікана часовым адабраннем зямельных надзелаў  па абодва бакі праектуемай дарогі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-14-42.

Яшчэ адным важным інвестыцыйным аб’ектам сацыяльнага прызначэння ў раёне стане будаўніцтва басейна. На гэтыя мэты сёлета раёну выдаткаваны 700 мільёнаў з рэспубліканскага і 2,3 мільярда з абласнога бюджэтаў. Праектная дакументацыя па аб’екце прайшла экспертызу і зараз вывучаецца заказчыкам – Бешанковіцкім упраўленнем капітальнага будаўніцтва. Падрадчыкам на будаўніцтве басейна ў Бешанковічах выступіць ААТ “Жылбуд».