Бешенковичский районный исполнительный комитет

У "чарзе" за квадратнымі метрамі

5 декабря 2013

У "чарзе" за квадратнымі метрамі

У раёне на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзяцца 356 сем'яў, з іх 220 – жыхары райцэнтра і 136 – вяскоўцы. Каб палепшыць свае ўмовы пражывання, у "чаргу" за квадратнымі метрамі сталі і 17 шматдзетных сем'яў.

У раёне на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзяцца 356 сем'яў, з іх 220 – жыхары райцэнтра і 136 – вяскоўцы. Каб палепшыць свае ўмовы пражывання, у "чаргу" за квадратнымі метрамі сталі і 17 шматдзетных сем'яў.  86 грамадзян маюць права на сацыяльнае жыллё, з іх 32 пражываюць у райцэнтры, 54 – на вёсцы.

За апошнія гады ў раёне пабудавана некалькі жыллёвых кааператываў. Будаўнічы комплекс працягвае развівацца і надалей. На будучы год, напрыклад, у Бешанковічах плануецца ўзвядзенне чарговага шматпавярховага дома. Гэта будзе 60-кватэрны жылы будынак.

Як паведамілі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, зараз ідзе фарміраванне спісаў сем'яў, якія ў перспектыве атрымаюць утульныя кватэры. Жаданне стаць навасёламі выказалі пакуль 50 сем'яў, з ліку тых, што стаяць на ўліку як маючыя патрэбу ў паляпшэні жыллёвых умоў.  Яшчэ 10 кватэр (6 двухпакаёвых і 4 аднапакаёвых) чакаюць сваіх будучых гаспадароў.

Нерухомасць заўжды была і застаецца лепшым спосабам выгаднага ўкладання фінансаў. Калі ў вас ёсць свабодныя грошы і жаданне пабудаваць жыллё за ўласныя сродкі, вы можаце стаць уладальнікам адной з кватэр у новым доме. Для гэтага трэба звярнуцца з заявай у службу "адно акно" райвыканкама.