Бешенковичский районный исполнительный комитет

У НЯДЗЕЛЮ ХРЫСЦІЯНЕ-КАТОЛІКІ СВЯТКУЮЦЬ ВЯЛІКДЗЕНЬ

23 марта 2016

У НЯДЗЕЛЮ ХРЫСЦІЯНЕ-КАТОЛІКІ СВЯТКУЮЦЬ ВЯЛІКДЗЕНЬ

Католікі ўсяго свету адсвяткавалі Вербную нядзелю. Яна святкуецца за тыдзень да Вялікадня і азначае Уваход Гасподні ў Іерусалім. Бешанковіцкія католікі таксама адзначылі гэтую значную падзею, каб сустрэць Пасху ў малітвах і роздуме. Пасха з’яўляецца найважнейшым святам у хрысціянстве. Менавіта на Пасху адбылася самая вялікая падзея, без якой не мела б сэнсу хрісціянства – смерць Хрыста і яго Уваскрасенне. Ён памёр і вярнуўся да жыцця, перайшоўшы браму смерці. І калі б не было Уваскрасення, то хрысціянства не мела б сэнсу, не мела б надзеі.

Католікі ўсяго свету адсвяткавалі Вербную нядзелю. Яна святкуецца за тыдзень да Вялікадня і азначае Уваход Гасподні ў Іерусалім. Бешанковіцкія католікі таксама адзначылі гэтую значную падзею, каб сустрэць Пасху ў малітвах і роздуме.

Пасха з’яўляецца найважнейшым святам у хрысціянстве. Менавіта на Пасху адбылася самая вялікая падзея, без якой не мела б сэнсу хрісціянства – смерць Хрыста і яго Уваскрасенне. Ён памёр і вярнуўся да жыцця, перайшоўшы браму смерці. І калі б не было Уваскрасення, то хрысціянства не мела б сэнсу, не мела б надзеі.

Самыя важныя ў гэты час дні – Святы Пасхальны Трыдыум.

Распачынаецца Трыдыўм у Вялікі чацвер і заканчваецца ў ноч з суботы на нядзелю. Гэтыя тры дні ў гісторыі касцёла самыя важныя.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ВЯЛІКІ ТРЫДЫУМ ВЕЛІКОДНЫ І ВЯЛІКДЗЕНЬ:

Чацвер
24 сакавіка 

служба

Бешанковічы - 18.00 Ула - 19.30

Пятніца
25 сакавіка 

літургія «Мукі пана»

Бешанковічы - 18.00 Ула - 19.30

Субота
26 сакавіка 

асвячэнне страў на велікодны стол

Ула - 13.30 касцёл
Мікалаева - 14.00 пад крыжам
Андрэева - 14.15
Кардон - 14.30
Бубалі, Дубрава, Макракі, Гусінцы - з 15.00 да 15.30

 

Імша Вігіліі велікоднай,
Пасля службы – асвячэнне страў на велікодны стол

Бешанковічы - 20.00
Ула - 22.00

 

ВЯЛІКДЗЕНЬ
Нядзеля, 27 сакавіка - Рэзурэкцыйная Імша (Імша на світанне)
Бешанковічы - 7.00
Ула - 9.00

Другі дзень свята (Вяліканосны панядзелак)
Панядзелак, 28 сакавіка - служба
Бешанковічы - 9.30
Ула - 11.00