Бешенковичский районный исполнительный комитет

У раёне праводзяцца комплексныя мерапрыемствы «Быт»

31 июля 2012

У раёне праводзяцца комплексныя мерапрыемствы «Быт»

31 ліпеня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Як паведаміў рэдакцыі начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Д. А. Карась, з мэтай прафілактыкі забойстваў, папярэджвання выпадкаў дамашняга насілля з 25 ліпеня да 2 жніўня ў раёне праводзяцца спецыяльныя комплексныя меропрыемствы “Быт”.

Работнікі міліцыі наведваюць трывожныя адрасы, гутараць з патэнцыяльнымі ахвярамі дамашняга насілля і тымі, хто падвяргае яму сваіх родных і блізкіх. Тлумачаць, што калі склалася крытычная сітуацыя, патэнцыяльным ахвярам лепш пастарацца неадкладна пакінуць дом цікватэру. Калі здзекі носяць сітэматычны характар, трэба загадзя рыхтаваць “шляхі для адыходу” – сабраць самыя неабходныя рэчы, пакінуць іх у бяспечным месцы, трымаць дакументы, ключы, грошы там, дзе іх можна лёгка ўзяць, пакідаючы жыллё. Папрасіце суседзяў выклікаць міліцыю, калі яны пачуюць крыкі з вашай кватэры. Калі выйсці не падалося, міліцыянеры радзяць закрыцца ў ваннай з тэлефонам і выклікаць супрацоўнікаў РАУС, папрасіць дапамогі ў суседзяў, сяброў, можна адкрыць акно і паклікаць на дапамогу некага з вуліцы. Нават калі вас ніхто не пачуе, гэта дапаможа ўмерыць пыл нападаючага.

Не чакайце, пакуль здарыцца трагедыя. Калі вы сталі ахвярай або сведкам насілля, звярніцеся ў райаддзел міліцыі ці да ўчастковага інспектара па тэлефонах: 102, 597-59-88 (МТС).