Бешенковичский районный исполнительный комитет

У раёне стартавала пасяўная кампанія

24 апреля 2013

У раёне стартавала пасяўная кампанія

Па пагодна-кліматычных прычынах пасяўная ў нашым рэгіёне сёлета пачалася позна. У канцы мінулага тыдня аграрыі правялі семінар-нараду на базе ПСУП “ААБ Наватар”, з якога і стартавала пасяўная кампанія.
       – Сяўбу прыдзецца праводзіць у напружаным рэжыме, каб укласціся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, – мяркуе намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Анатольевіч Булаўкін. – Пастаўлена задача да 9 мая пасеяць зерневыя культуры, а да 20 чысла ўвогуле  завяршыць сяўбу яравога кліну. Кадравае забеспячэнне пасяўной гарантавана: энерганасычаныя трактары і камбінаваныя глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты змогуць працаваць у дзве змены.
       Асаблівых клопатаў не даставіла і якасць перазімавалых азімых. Як толькі сышоў снег, аграрыі пачалі падкормліваць азімы клін, каб расліны хутчэй набіралі сілу. Работы трэба правесці на плошчы 10912 гектараў для збожжавых культур, а таксама падкарміць 2200 гектараў рапсу.
       Гаспадаркі раёна назапасілі насенне (не ніжэй за другую рэпрадукцыю), для сортаабнаўлення культур закуплена 326 тон эліты. На кантролі пытанні набыцця сродкаў аховы, мінеральных угнаенняў, вывазу арганікі. Па стане на 22 красавіка, у раёне было назапашана 98% мінеральных угнаенняў, у тым ліку азотных – 91% да патрэбнасці, фосфарных – 88%, калійных – 111%.