Бешенковичский районный исполнительный комитет

У скарбонку перамог раёна

6 февраля 2014

У скарбонку перамог раёна

Асноўная мэта школьных прадметных алімпіяд—знайсці таленавітых юнакоў і дзяўчат, выявіць і развіць творчыя здольнасці і цікавасць да навукова-даследчай дзейнасці ў навучэнцаў, стварыць неабходныя ўмовы для падтрымкі адораных дзяцей, распаўсюдзіць і папулярызаваць навуковыя веды сярод моладзі.

Адметна, што з году ў год школьнікі нашага раёна дэманструюць сваю кемлівасць па розных дысцыплінах у раённым туры спаборніцтваў разумнікаў і разумніц і атрымліваюць пуцёўку на абласны этап. Сёлета гонар раёна ў другім туры школьных прадметных алімпіяд абаранялі чацвёра школьнікаў.

Вынік іх старанняў у інтэлектуальным марафоне – два дыпломы трэцяй ступені. Менавіта такі ўклад у скарбонку перамог раёна ўнеслі выхаванцы гімназіі Аляксей Турчыновіч з 10-га класа і Марыя Чачанец з 9-га класа. Яны спрабавалі сілы ў інфарматыцы і беларускай мове адпаведна.