Бешенковичский районный исполнительный комитет

У складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці

13 сентября 2012

У складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці

13 сентября, Бешенковичи /Соб. инф./. Хлебаробы Віцебскай вобласці сёлета сабралі больш за 1,3 мільёна тон зерня, а з улікам ураджаю, вырашчанага ў асабістых дапаможных гаспадарках, — 1,4 мільёна тон. 

13 сентября, Бешенковичи /Соб. инф./. Хлебаробы Віцебскай вобласці сёлета сабралі больш за 1,3 мільёна тон зерня, а з улікам ураджаю, вырашчанага ў асабістых
дапаможных гаспадарках, — 1,4 мільёна тон.  Гэта самы высокі валавы збор збожжа за апошнія 36 гадоў. Прычым сёлета ў паўночным рэгіёне ўборачная кампанія праходзіла ў цяжкіх умовах: жнівень фактычна поўнасцю суправаджаўся дажджамі і навальніцамі, якія тармазілі тэмпы жніва і прывялі да палегліцы.

Свой уклад у важкі каравай вобласці ўнеслі аграрыі Бешанковіччыны. Валавы збор зерня ў раёне склаў больш за 56 тысяч тон. І гэты рэкорд дае права нашым аграрыям трапіць у лік дэлегацыі Віцебскай вобласці для ўдзелу ў “Дажынках-2012”, якія пройдуць на наступным тыдні ў Горках Магілёўскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, раён на рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі будзе прадстаўляць маладзёжны экіпаж камбайнераў з сельгаспрадпрыемства “ААБ Наватар” у складзе братоў Уладзіміра і Дзмітрыя Міленкаў. Сярод хлебаробаў Бешанковіччыны гэты сямейны тандэм мае найбольшы намалот зерня – больш за 1700 тон.